З табурэтам праз кантыненты

Печать
У траўні 2011 году скончылася гадавая вандроўка чацьвертай — міжнароднай — экспэдыцыі «З табурэтам да акіяну». Цягам году чатыры каманды — украінская, беларуская, расійская і мяшаная з розных краінаў аўтаспынам вандравалі ад Паўночнай Амэрыкі да сутыку Ціхага і Атлянтычнага акіянаў. Цягам году вандроўнікі ладзілі музычныя і тэатральныя імпрэзы ў самых розных гарадах і вёсках Амэрыканскага кантынэнту.

Фотасправаздачу са сваёй вандроўкі Жэня Манцэвіч і Верасень прадставяць на анансаванай выставе ў галерэі Ў.

Адкрыццё – 18 кастрычніка а 19-й у галерэю сучаснага мастацтва «Ў».