25.02.2018

Вы здесь: Art Знак вады

Знак вады

E-mail Печать PDF
2 жніўня 2011г. а 17-й гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісных твораў Васіля Касцючэнкі “Знак вады”.
“Вада – першааснова жыцця, адна з адвечных стыхій, будуючых свет. Гэта пачатак усяго Існага, сутнасць і неабходная умова нашага існавання. Вада стварае кожнага з нас, пачынаючы разам з намн такі нядоўгі чалавечы шлях. Яшчэ ў лонні маці яна абмывае нашы босыя ногі ў ззяцінстве сваімі срэбнымі росамі, спявае нам пра каханне і бясконцую радасць жыцця сваімі гучна-каляровымі вяселкамі. Цешыть нас грыбньтмі дажджамі, яна заварожвае люстэркамі азер, іскрыстымі вадападамі, але бывае яна і іншай: нястрыманай у сваей неверагоднай моцы, топіць у хвалях караблі, разбурае дамы і атакую страшньші цунамі гарады.
Стыхія вады, як і наша жыцце, не прадсказальная, цякучая як і само жыцце. Нават у пяшчотньш напаўненні марскіх хваляў, крыецца разбуральная энэргія вады. Як і усякая стыхія, вада падае нам знакі сваей разбуральнай моцы.
"Знак Вады" – Арт-праект мастака Васіля Касцючэнкі, які уключае шэраг жывапісных палотнаў а вадзе, як высноўнай субстанцыі жыцця.
Знак Вады – архітып нашай свядомасці, спалучэнне не спалучальнага, Знак Гармоніі і Хаосу, Знак Жыцця і разбурэння”
(В.Касцючэнка).
Касцючэнка Васіль Кузьміч
Нар. 25.2.1953г. у в.Васільеўка Гомельскай вобл.
1974 – скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1976г. З 1987 – выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К.Глебава.
З 1988 – сябра Беларускага саюзу мастакоў.
2006 -- лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідента Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва.
Персанальныя выстаўкі: 2006, сакавік -- "Galleri Kretsen", Швецыя.
2006, май - персанальная выстаўка, галерэя Балтыйскага Арт-мастацтва, Вільнюс.
2006, верасень -- галерэя "Тызенгауз", Гродна.
2008, чэрвень-ліпень -- "Імёны", ЦДМ, Масква.
2009, май -- "Цяпло колера", Нацыянальны мастацкі музей РБ, Мінск.
Выстаўка працягнецца па 13 жніўня 2011г.
+375 29 288-24-68, отдел выставок