25.11.2017

Вы здесь: Обзор Фотообзор Асэнсаванне “Адлюстравання”

Асэнсаванне “Адлюстравання”

E-mail Печать PDF

 

Зноў у цэнтральнай выставачнай зале музея сучаснага выяўленчага мастацтва Беларуси фотавыстава, и не проста пачаткоўцаў, а ўжо сапраўдных майстроў. Бо выстава была паказана на Украіне (Выстаўка сучаснай беларускай фатаграфіі «Адлюстраванне» была спецыяльна падрыхтована да дней Рэспублікі Беларусь у Кіеве, Украіна (2010)), а потым у Магілёве. Усё было б добра, каб выстава не падавалася як “Выстаўка сучаснай беларускай фатаграфіі”, i хто бы пярэчыў, фатаграфii сучасныя, усе аўтары і сёння тут. Выклікае больш пытанняў іншае – няўжо беларуская фатаграфія, як і ў прыснапамятныя гады, робіцца толькі ў нашай акадэміі мастацтваў. Як на мой погляд, дык прафесійная акадэмічнае асяродзе ў найменьшай ступені фарміруе яе.

Плённа ўжо тое, што да фатаграфіі накіраваны зацікаўлены погляд, але як гэта замест акадэмічнага складу і аналізу, мы раптам атрымліваем “фотамастацтва пачатку ХХІ стагоддзя характарызуецца шматграннасцю жанравых формаў, разнастайнасцю творчых метадаў і канцэптуальных падыходаў. Імёны вядомых беларускіх фотамайстроў Г. Ліхтаровіча, А. Кляшчука, А. Адамчыка, В. Васільева, М. Раманюка, В. Качана, В. Шчукіна, І. Саўчанкі і інш”.

Па-першае, засмучвае як да ХХІ стагоддзя аднеслі М. Раманюка(1944–1997). Складана зразумець адкуль узяліся фотаздымкі А. Адамчыка, калі есць вядомая фотамастачка Алена Адамчык. Калі ж спалучаць тэрмін “канцэптуальных падыходы”, то большасць з пералічаных фатографаў – ніколі канцэптуальнымі не з’яўляліся.

Па-другое, прагляд выставы адразу падзяляе выставу на студэнцкiя працы па кампазіцыі, коларыстыцы і г.д. Некалькі больш моцных прац ніяк не дапамагаюць адчуванню, што ўсе гэта па сапраўднаму, што гэта не гульня.

Па-трэцяе. Пра актуальную фатаграфію, лепш не пачанаць гаворку, бо чаго няма, таго няма. Усе не больш чым пройдзены этап. Сусасная беаруская фатаграфія ўжо даўно ідзе далей, мо не вельмі шыбка, але ж сваей сцяжынкай. На жаль, у нашай акадэміі мастацтваў пра гэта ведаюць, толькі з не вельмі дакладных тыкстаў навучэнцаў.

У выніку – акрамя пачуцця мястэчковасці, няма што і расказаць пра выставу. Ці магло быць інакш? Як кажуць – толькі не ў на нашым балоце, якое ж у балоце адлюстраванне?!

У выставе прымалі удзел:
Міхаіл Баразна (Михаил Борозна)
Кацярына Кенігсберг (Екатерина Кенигсберг)
Паліна Ляжанская (Полина Лежанская)
Юрый Пеўнеў (Юрий Певнев)
Валянціна Сідарава (Валентина Сидорова)
Сяргей Торбік (Сергей Торбик)
Аляксандр Вафік (Александр Вафик)

Прэсс-рэліз глядзіце тут...

{jcomments on}